21 траўня ў гродзенскім Новым замку адбудзецца вандроўка ў гісторыю карт
У Гродне Ноч музеяў прысвецяць азартным гульням.
Праграма "Таямніцы азарту" пачнецца ад 20-й у Новым замку. Прафесійны круп’е дасць майстар-клас па раскладцы картаў. А супрацоўнікі музея раскажуць, якія гульні ў розны час былі папулярнымі ў Гродне. Сваё майстэрства пакажуць фокуснікі-ілюзіяністы.
"Разынкай" вечару стане спектакль гродзенскага тэатра лялек “Пікавая дама”. У пастаноўцы паводле вядомай аповесці Пушкіна і аднайменнай оперы Чайкоўскага спалучаецца гульня людзей і лялек.
22 траўня Ноч музеяў пройдзе ў музеі гісторыі рэлігіі. Тут да 24-й гадзіны выступяць артысты з гарадской філармоніі.