Варшаўская амбасада падабрала чыноўніка, якога выгнаў кіраўнік Гродзеншчыны
Гаворка ідзе пра консула па культуры ў пасольстве Беларусі ў Варшаве Аляксандра Лойку.
Як піша Гродзенскі блог S13, у сярэдзіне жніўня 2011 года кіраўнік Гродзеншчыны Сямён Шапіра звольніў Лоўку. Той займаў пасаду начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама. Чыноўнік пазбыўся месца з-за неадпаведнасці займанай пасадзе.
Амбасада ў Варшаве выявілася менш патрабавальнай, чым кіраўнік Гродзенскай вобласці.