Кірыенка выйграў велагонку "Рут дзю Сюд"

Ён выйграў агульны залік чатырохдзённай шашэйнай велагонкі па дарогах Францыі "Рут дзю Сюд", паведамляе БЕЛТА.


Па выніках чатырох этапаў Кірыенка на 40 секундаў апярэдзіў італьянца Давіда Рэбеліна. Трэцім стаў брытанец Пітэр Кенаф. Агулам да фінішу дабраліся 92 раварысты са 106, якія выйшлі 16 чэрвеня на старт.


Агульная працягласць "Рут дзю Сюд" склала 720 км.