Венесуэла паставіла рэкорд па колькасці забойстваў у Паўднёвай Амерыцы
У 2011 годзе ў гэтай краіне, дзе пражываюць 29 мільёнаў чалавек, было забіта 19 тысяч 336 асобаў.
У сярэднім у Венесуэле здзяйсняюць па 53 забойствы ў суткі. Адыходзячы год можа стаць самым крывавым у гісторыі гэтай дружалюбнай Беларусі краіны. Сёлета ў лютым МУС Венесуэлы заявіў, што на 100 тысяч чалавек там рэгіструюць па 48 забойстваў. Для параўнання, у Калумбіі на 100 тысяч жыхароў прыпадае 32 забойствы, пры гэтым краіна вядзе вайну з паўстанцамі. У Мексіцы, дзе адбываецца падзел сфераў уплываў паміж наркабізнесменамі, — 14 забойстваў, паведамляюць інфармагенцтвы.