Венгрыі пагражаюць санкцыі ЕС за парушэнне каштоўнасцяў Еўрасаюзу
Еўракамісія на бліжэйшым паседжанні 11 студзеня дасць ацэнку дзеянням Будапешта.
Калі ў іх знойдуцца парушэнні законаў ЕС, Еўракамісія запусціць працэдуру пакарання, перадае interfax.by.
Гаворка ідзе аб прынятых нядаўна законах, якія абмяжоўваюць незалежнасць Цэнтральнага банка Венгрыі, а таксама пра скасаванне ліцэнзіі апазіцыйнай радыёстанцыі. Гэтыя законы правяла кіруючая партыя "Фідеш" прэм'ер-міністра Віктара Орбана, якая скарысталася канстытуцыйнай большасцю ў парламенце.
Дарэчы, Брусэль яшчэ на пачатку снежня 2011 года накіраваў адпаведнае папярэджанне венгерскім уладам.