Венгрыя адмаўляе інфармацыю пра напад на свайго амбасадара ў Мінску

Аднак гэтая інфармацыя пакуль не атрымала афіцыйнага пацверджання. "Я праверыў і высветліў, што ніякіх нападаў не было. Ніхто не пацярпеў", — сказаў сёння па тэлефоне з Мінска намеснік Контры Ласла Дароці.

У цяперашні момант амбасадар Венгрыі знаходзіцца ў мінскім шпіталі. У яго праблемы са зрокам.

Дзве дыпламатычныя крыніцы паведамілі парталу, што Контра ў гутарцы з калегамі-амбасадарамі пацвердзіў, што быў збіты, аднак гэты напад не звязаны з праблемамі са зрокам.

Трэцяя крыніца сцвярджае, што інцыдэнт адбыўся 19 снежня ля Чырвонага касцёла, побач з плошчай Незалежнасці ў Мінску, дзе праходзіла акцыя пратэсту.