Ветэран "Альфы": Я не ўпэўнены, што будзе знойдзены заказчык тэракту
Беспрэцэдэнтныя меры бяспекі ў Беларусі сведчаць пра тое, што ўлады не раскрываюць усёй інфармацыі пра выбух у метро.
Такое меркаванне выказаў РІА Новости віцэ-прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі ветэранаў падраздзялення антытэрору "Альфа" Аляксей Філатаў.
"Я лічу, што сам тэракт праведзены досыць пісьменна і ўзважана. Якасная выбухоўка. Я быў упэўнены, што цягам некалькіх дзён будуць знойдзеныя або, прынамсі, будуць вядомыя выканаўцы гэтага тэракту. Але я дагэтуль не ўпэўнены і гэтая неўпэўненасць ува мне расце (пасля таго, як мы атрымліваем розныя блытаныя каментары ад служб бяспекі Беларусі), што будзе знойдзены заказчык", — каментуе эксперт.
У пацверджанне сваіх здагадак Філатаў нагадвае пра беспрэцэдэнтныя меры бяспекі, якія, згодна з ягонымі словамі, зараз прымаюцца: "даглядаюцца людзі не толькі падчас уваходу ў метро, але і падчас уезду-выезду ў Мінск і іншыя гарады, і наогул у Рэспубліку Беларусь. Значыць, у структур бяспекі ёсць нейкая інфармацыя, якую, відаць, яны хаваюць".