Вікторыя Азаранка па-ранейшаму лідыруе ў рэйтынгу WTA
Першая ракетка свету мае 8990 ачкоў.
На другім месцы ў абноўленым рэйтынгу — расіянка Марыя Шарапава (7930 ачкоў), на трэцім — чэшка Петра Квітава (7095 ачкоў).
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова — на 83-м месцы (тыдзень таму была 84-й), Настасся Якімава — 89-я (была 88-й).
У чэмпіёнскай гонцы Азаранка таксама займае першае месца, другая — Шарапава, трэцяя — полька Агнешка Радваньска.
Фота — bymedia.net