Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў Таронта

Першы круг Азаранка прапускала, а ў другім лёгка абыграла канадку Стэфані Дзюбуа — 6:0, 6:0. У трэцім крузе Азаранка сёння сустрэнецца з іспанкай Марыяй Хасэ Марцінэс Санчас, паведамляе БелаПАН


Беларуская тэнісістка гуляе таксама і ў парным разрадзе. Дуэт Азаранкі і расіянкі Марыі Кірыленкі вызвалены ад першага круга. У другім жа крузе беларуска-расійскую пару сёння чакае матч з Аной Іванавіч (Сербія) і Андрэа Петкавіч (Нямеччына).