Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў Токіа

Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў паядынку другога раўнда адзіночнага разраду лёгка выйграла ў румынкі Ірыны-Камеліі Бегу — 6:1, 6:3. Наступнай саперніцай нашай суайчынніцы будзе пераможца матчу паміж чэшкай Кларай Закапалавай і ізраільцянкай Шахар Пеер, перадае БЕЛТА. Акрамя таго, Азаранка згуляе ў парным разрадзе, дзе яе партнёркай будзе расіянка Марыя Кірыленка.

Яшчэ адна беларуска Настасся Якімава ў стартавым матчы індывідуальных спаборніцтваў саступіла чэшскай тэнісістцы Івеце Бенешавай — 2:6, 4:6.