Вікторыя Азаранка знялася з тэніснага турніра ў Дубаі
Першая ракетка свету спаслалася на траўму шчыкалаткі.
Нагадаем, сёння Азаранка павінна была згуляць свой першы матч на турніры з прызавым фондам 2 мільёны долараў з немкай Юліяй Гергес. Сёлета беларуская тэнісістка правяла 17 паядынкаў і ўсе іх выйграла.