Віталь Радзівонаў: нельга сказаць, што "Валенсія" нас здзівіла
Нападаючы БАТЭ пракаментаваў учорашняе паражэнне (0:3) ад іспанскага клуба ў матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў.
"Прапушчаны перад самым перапынкам гол вымусіў нас ісці наперад, агаляць зоны ў абароне, — цытуе словы Віталя Радзівонава сайт ФК БАТЭ. — Супернікі гэтым выдатна скарысталіся. Не сказаць, каб яны чымсьці здзівілі. Да чаго мы рыхтаваліся, то і ўбачылі. Хутчэй непрыемным адкрыццём сталі нашы няўдалыя дзеянні".
Фота — bymedia.net