Віцебскага пракурора, звольненага з-за "тэрарыстаў", аднавілі на пасадзе
Новы Генпракурор Аляксандр Канюк сваім загадам аднавіў на працы пракурора Віцебскай вобласці Генадзя Дыско.
Як нагадвае БелаПАН, Дыско два месяцы таму звольнілі "за неналежнае выкананне службовых абавязкаў". Такое рашэнне прыняў тагачасны генеральны пракурор Рыгор Васілевіч па ўзгадненні з Аляксандрам Лукашэнкам.
Нагодай для звальнення Дыско стала тое, што пракуратура пад яго кіраўніцтвам не знайшла тых, хто здзейсніў выбухі ў Віцебску ўвосень 2005 года.