Віцебская міліцыя палічыла ахову апазіцыйнага мітынгу немэтазгоднай
Мясцовы актывіст Хрыстафор Жаляпаў не пакідае надзеі правесці мітынг у падтрымку асуджаных за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года.
Аднак чарговы раз ён атрымаў забарону на правядзенне масавага мерапрыемства, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Мінулы раз міліцыя і хуткая дапамога спасылаліся на занятасць персаналу. Цяпер УУС Віцебскага аблвыканкама прыслала больш прамы і прастадушны адказ — спадар Папко палічыў немэтазгодным ахоўваць апазіцыйны мітынг з-за запланаванай спартова-забаўляльнай праграмы для жыхароў інтэрнатаў прадпрыемстваў і арганізацый Чыгуначнага раёна Віцебска.