Віцебскі аблвыканкам выставіў на аўкцыён вясковую прыбіральню

Яна знаходзіцца ў вёсцы Заветнае Сенненскага раёна і належыць Багушэўскай абласной сухотнай бальніцы. Пабудаваная ў 1968 годзе.

Агулам жа ў спісе на аўкцыён знаходзяцца 72 аб’екты. Гэта разнастайныя будынкі, які доўгі час не выкарыстоўваліся. Большасць з іх знаходзіцца ў Аршанскім, Лепельскім і Сененскім раёнах, паведамляе сайт Дзяржкамітэту па маёмасці.