Віцебскія ДАІшнікі у дзень без аўтамабіля будуць шукаць кінутыя машыны

У Дзень без аўтамабіля, які праводзіцца 22 верасня, віцебская ДАІ далучыцца да рэспубліканскай акцыі па выкрыццю транспартных сродкаў, у якіх утрыманне шкодных рэчываў у адпрацаваным газе перавышае дапушчальныя нарматывы. Да таго ж, даішнікі будуць шукаць кінутыя машыны, якія захламляюць бесплатныя стаянкі і вуліцы. Інфармацыя аб такіх аўтамабілях будзе перадавацца ў выканкамы. Плануецца таксама шэраг крэатыўных акцый.