Віцяблянам прэзентавалі кнігу Чэслава Мілаша (фота)
Сустрэча, прысвечаная 100-годдзю паэта, адбылася ў абласной бібліятэцы імя Леніна.
Яна прайшла ў рамках міжнароднага праекта “Чэслаў Мілаш у Беларусі”. На сустрэчы прайшла прэзентацыя кнігі “Іншага канца свету не будзе”. У яе ўвайшлі выбраныя творы Чэслава Мілаша ў перакладзе на беларускую мову.
Ян Анджэй Дамброўскі, перакладчыкі Андрэй Хадановіч і Лявон Баршчэўскі дзяліліся з чытачамі сваім адчуваннем душы і творчасці нобелеўскага лаўрэата. У зале гучаў голас Чэслава Мілаша, радкі ягоных твораў.
У фінале сустрэчы Ян Анджэй Дамброўскі падарыў усім жадаючым кнігу “Іншага канца свету не будзе”. А ў абласной бібліятэцы, акрамя прэзентаванага выдання, з’явіліся і сігнальныя асобнікі двух тамоў (“Зямля Ульра” і “Родная Еўропа”) чатырохтомніка Мілаша. Літаральна праз некалькі дзён ён з’явіцца і ў Мінску на вялікім фестывалі “Вялікае княства паэзіі”, прысвечаным паэту.
