Віцябляне і гродзенцы прагаласуюць за фільмы Манхэтэнскага фестывалю
Сёлета віцябляне прымуць удзел у Манхэтэнскім фестывалі кароткаметражнага кіно.
Кожны верасень на працягу апошніх 14 год рэжысёры кароткаметражных фільмаў ўдзельнічаюць у гэтым фэсце. Фільмы для яго адбірае яго заснавальнік Нікалас Мейсан.
На працягу аднаго кінасеансу ўвазе кінаманаў прапануюць 10 караткаметражных стужак. Пасля прагляду пройдзе галасаванне. А 2 кастрычніка ў Нью-Ёрку абвесцяць пераможцу. Ён атрымае прыз 10 тысяч долараў, а таксама авацыі гледачоў усяго свету.
Беларусь удзельнічае ў галасаванні ўжо трэці год. Сёлета, акрамя мінчукоў, да фестывалю далучыліся жыхары Віцебска і Гродна. У Віцебску фестываль кароткаметражнага кіно пройдзе з 25 верасня па 2 кастрычніка ў кінатэатры “Мір”.