ВНУ Грузіі не будуць выдаваць дыпломы без ведання англійскай мовы
Пра гэта заявіў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў Батумі на міжнароднай медыцынскай канферэнцыі.
Ён нагадаў, што ў сённяшнім свеце практычна ўся інфармацыі ідзе па-англійску, таму веданне гэтай мовы мусіць быць абавязковым, перадае "Газета.ру".
Па ініцыятыве Саакашвілі два гады таму вывучэнне англійскай мовы ў школах з першага класа стала абавязковым. У Грузію прыбылі больш за тры тысячы настаўнікаў-валанцёраў з ЗША, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі. Яны размеркаваныя практычна ва ўсе грузінскія школы для навучання дзяцей ангельскай мове.
Грузінскія тэлеканалы паказваюць фільмы па-англійску з грузінскімі субтытрамі. Гэта раздражняе людзей сярэдняга і пажылога веку, але моладзь гэта вітае. У краіне таксама адкрылі бясплатныя курсы для ўсіх ахвочых вывучаць англійскую мову і працаваць на камп'ютары.
Фота — pik.tv