Вокладку альбома The Beatles прадалі на аўкцыёне за 87 тысяч долараў
Такую суму выклаў адзін з пакупнікоў у Лондане на аўкцыёне дома Sotheby's.
Гэта арыгінал фотакалажу, які "бітлы" выкарысталі для вокладкі альбома "Sgt Pepper's Lonely Hearts Club Band" у 1967 годзе.
Як паведамляе РБК, калаж работы Пітэра Блэйка быў выкананы пры ўдзеле яго жонкі Джэн Хоўварт і Джона Ленана. На ім апранутыя ў каляровыя мундзіры ўдзельнікі гурта намаляваныя сярод натоўпу вядомых гістарычных асоб. Агулам на вокладцы намалявана больш за сто чалавек. Сярод іх — амерыканскі спявак Боб Дылан, акторка Мэрылін Манро, Оскар Уайльд, Уладзімір Ленін і мноства іншых.
Вокладка альбома лічыцца адной з самых вядомых у гісторыі сучаснай музыкі. Яна часта служыць прадметам пародый і алюзій у сучаснай культуры.
Фота — sonyinsider.com