Вольга Гаварцова не выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Барселоне
Прызавы фонд гэтага турніру складае 220 тысяч долараў.
Беларуская спартсменка (83-ці нумар сусветнага рэйтынгу) у чвэрцьфінале саступіла румынцы Саране Кірстэй (47-мы нумар). Вынік сустрэчы — 6:2, 1:6, 3:6, інфармуе БЕЛТА. Да гэтага Вольга Гаварцова выбіла з розыгрышу першую ракетку турніру італьянку Франчэску Ск’явонэ (12) — 6:4, 6:3, а затым выйграла ў іспанкі Лауры Поус-Тыа (114) — 7:6, 6:7, 6:2.