Вольга Гаварцова выйшла ў трэці круг адкрытага чэмпіянату ЗША
Гэта адбылося ўпершыню ў кар'еры нашай тэнісісткі.
У ноч на 31 жніўня паводле мінскага часу яна перамагла Яханну Конта з Вялікабрытаніі — 2:6, 6:2, 7:5, інфармуе БелаПАН. У вырашальным сэце Гаварцова прайгравала 4:5, але здолела зрабіць два брэйкі.
Наступная суаперніца беларускай тэнісісткі вызначыцца ў матчы паміж немкай Ангелікай Кербер і амерыканка Венус Уільямс.
Фота — aif.by