Вольга Стужынская: Рэжым фінансуюць сотні, а ў спісе адзін Пефціеў
Кіраўніца брусэльскага "Офісу за дэмакратычную Беларусь" сцвярджае, што бізнесмен ніколі да яе не звяртаўся.
У інтэрв'ю тыднёвіку "Белгазета" Вольга Стужынская сцвярджае, што яе арганізацыя лічыць магчымым зменшыць "чорны спіс" ЕС за кошт "катэгорый, а не прозвішчаў". Яна згадала журналістаў, рэктараў ВНУ і "адзінага бізнесмена Пефціева". "Рэжым фінансуюць сотні бізнесменаў, а ў спісе чамусьці ўсяго адзін", — кажа Стужынская.
Яна таксама падкрэслівае, што Уладзімір Пефціеў ніколі не звяртаўся ў іх офіс і нічога ім не плаціў.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў інтэрнэце з'явілася версія, што Пефціеў мог праплаціць выключэнне з "чорнага спісу".
Фота — bymedia.net