Ворсін: На кангрэсе сказалі, што супраць чэмпіянату сабралі 30000 подпісаў
Старшыня Беларускай федэрацыі хакею распавёў, як праходзіла сённяшняе паседжанне ў Хельсінкі.
Нагадаем, кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакею ў Хельсінкі ў пятніцу зацвердзіў Мінск месцам правядзення хакейнага чэмпіянату свету 2014 года. Нягледзячы на звароты міжнародных праваабарончых арганізацый, Еўрапарламента, еўрапейскіх і беларускіх палітыкаў, якія заклікалі яго перанесці ў іншую краіну з-за рэпрэсій супраць іншадумцаў.
Паводле слоў Яўгена Ворсіна, ніхто з дэлегатаў не выступіў з ініцыятывай аб пераносе мінскага чэмпіянату свету. "На кангрэсе было аб'яўлена, што рознымі грамадскімі арганізацыямі было сабрана 20 ці 30 тысяч подпісаў за адмену чэмпіянату свету ў Мінску, — цытуе словы Ворсіна БЕЛТА. — Але гэта малая частка 400-мільённага насельніцтва, якое жыве ў краінах Еўропы. Таму пытанне аб пазбаўленні Беларусі права правядзення чэмпіянату свету не абмяркоўвалася".
Фота — bymedia.net