Ворсін запэўнівае, што чэмпіянат-2014 з Мінску не перанясуць
Старшыня Федэрацыі хакею Яўген Ворсін лічыць, што ніякага перагляду ў Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) не будзе.
Пра гэта ён заявіў у каментары агенцтву БелаПАН. Гэтак ён абверг інфармацыю, якая з'явілася 27 лютага ў СМІ. Нагадаем, што паводле папярэдніх звестак у траўні кангрэс IIHF усё ж перагледзіць месца правядзення чэмпіянату. Прычынай такога рашэння сталі бесперапынныя патрабаванні праваабаронцаў і сусветнай грамадскасці, паведаміў прэсе мэнэджар IIHF Шыман Шэмберг.
Па словах Ворсіна, паўтары тыдня таму ў Беларусі былі прадстаўнікі IIHF і яны ні слова не сказалі пра такуюм агчымасць. Нагадаем таксама, што 5 студзеня прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазель пацвердзіў, што планы па правядзенні ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2014 года змяняцца не будуць.