"Вялікі футбол" у Жлобіне: Каманда не ўлазіць у распранальню (фота, відэа)

Бабруйская "Белшына", якая вярнулася ў вышэйшую лігу, вымушаная праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне "Лакаматыў" у Жлобіне. Як піша сайт goals.by, распранальні там такія малыя, што каманда ў поўным складзе ўвайсці туды не можа. Прэс-цэнтр знаходзіцца праз дарогу ад стадыёна ў актавай зале звычайнай школы. Але найбольш шакіруе прыбіральня для заўзятараў, якой таксама карысталіся некаторыя футбалісты і суддзі (у падтрыбунным памяшканні толькі адзін санвузел...).

Фота — fcneman.by