Вярхоўны суд адмовіў у абскарджанні прысуду Змітру Бандарэнку

Як паведамляе БелаПАН, скарга ў Вярхоўны суд была пададзена больш за два месяцы таму. Адвакат паведамляў суду пра сур'ёзныя праблемы са здароўем у Бандарэнкі.

Па словах жонкі палітвязня Вольгі Бандарэнкі, усе тэрміны адказу на скаргу ўжо даўно скончыліся, але суддзі, мабыць, чакалі таго, што скажа на прэс-канферэнцыі Лукашэнка.

Нагадаем, што 23 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што выпусціць з-за кратаў палітвязняў толькі пасля таго, як яны напішуць прашэнні аб памілаванні.