Вярхоўны суд атрымаў крымінальную справу пра выбух у мінскім метро

На гэта, паводле заканадаўства, адводзіцца месяц. Праўда, тэрмін вывучэння можа быць і падоўжаны ў сувязі з асаблівай складанасцю справы, адзначае БелаПАН


Нагадаем, што абвінавачанымі з'яўляюцца два ўраджэнцы Віцебску Канавалаў і Кавалёў. Канавалава вінавацяць у тэрарызме, незаконным абыходжанні са зброяй і выбуховымі рэчывамі, злосным хуліганстве. Кавалёва вінавацяць у саўдзеле ў тэрарызме, неданясенні пра злачынства і ўкрывальніцтве. 


Па словах пракурорскіх работнікаў, першае злачынства абвінавачаныя зрабілі яшчэ ў 2000 годзе.