На выбарах рэжысёр Хашчавацкі балатуецца супраць суддзі
Еўрарадыё паглядзела, з кім будуць спаборнічаць на выбарах вядомыя апазіцыянеры.
У Аўтазаводскай акрузе №92 вылучаюцца генерал Валерый Фралоў ад БСДП (Грамада) і старшыня ПБНФ Аляксей Янукевіч. Ім супрацьстаяць старшыня прафкаму "МАЗ" Сяргей Дудкін, намеснік галоўнага інжынера аўтапарку №6 Пётр Жолнер, дырэктар фірмы "Лэнд майстар" Павел Рачалоўскі.
У Свіслацкай акрузе №94 вылучаюцца Уладзімір Навасяд (ініцыятар стварэння так і не зарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу), сябра АГП Аляксей Сасноў і Мікалай Дылько з партыі "Справядлівы свет". Ім процістаяць Аксана Дражына з Медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, дырэктар аўтапарку №2 Леанід Мажэйка, дырэктарка садка №137 Алена Прадун.
Вядомы рэжысёр Юрый Хашчавацкі вылучаецца ад АГП па Кастрычніцкай акрузе №97. Яго канкурэнты — намеснік дырэктара друкарні "Чырвоная зорка" Алег Брашко, галоўны бухгалтар фірмы "Крыён" Святлана Муравейнікава, прадпрымальнік Леанід Скарабагаты і старшыня суда Кастрычніцкага раёна Мінска Уладзімір Чаравач.
Станіслаў Багданкевіч (АГП) балатуецца па Кальварыйскай акрузе №104. Сапернічаюць з ім дырэктар фірмы " ДБСсістэмгруп" Дзяніс Бунін, сяброўка БСДП (Грамада) Таццяна Караткевіч, супрацоўнік БНТУ Баляслаў Лабун і старшыня Мінгарсавету Міхаіл Савановіч.
У Старавіленскай акрузе №105 балатуецца старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Яму супрацьстаяць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка, галоўны ідэолаг "Мілавіцы" Ігар Бабок, сябра ПБНФ Яўген Рыбакоў, камерцыйны дырэктар фірмы " Техкрепёж-плюс" Максім Солнцаў (ЛДП).
Валерый Ухналёў з партыі левых "Справядлівы свет" балатуецца па Коласаўскай акрузе №106. Яму процістаяць Зміцер Каспяровіч ад Партыі БНФ, сябра АГП Мікалай Казлоў — экс-міліцыянт, які абвясціў пра махінацыі на мінулых парламенцкіх выбарах, выканаўчы дырэктар грамадскага аб'яднання "ЮніХелп" Ягор Нікандраў, галоўны лекар 34-й паліклінікі Дзмітрый Шаўцоў.
У Барысаўскай гарадской акрузе №62 балатуецца галоўны рэдактар "Борисовских новостей" Анатоль Букас і намеснік старшыні АГП Леў Марголін. Ім процістаіць чыноўніца Барысаўскага райвыканкаму Тамара Красоўская.
У Шклове на адной акрузе сышліся намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, актывістка партыі левых "Справядлівы свет" Зінаіда Мілешчанка і намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Агееў.