Выбары ў Палату прадстаўнікоў могуць прайсці ў сярэдзіне верасня 2012 года
Пра гэта заявіла кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.
Па яе словах, якія перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, апошняя магчымая дата парламенцкіх выбараў — 23 верасня 2012 года. У ЦВК лічаць, што выбары лепш праводзіць напрыканцы вясны. У Палаце ж прадстаўнікоў аддаюць перавагу восеньскім выбарам.
Ярмошына мяркуе, што ў выбарах не будуць удзельнічаць партыі. Яны пройдуць як і раней паводле мажаратарнай сістэмы.