Выкуп кнігі Казіміра Семяновіча мусіць адбыцца ў канцы верасня

На сённяшні дзень музей гісторыі Магілёва сабраў на выкуп кнігі пяць тысяч еўра з пятнаццаці неабходных.

Каб сабраць сродкі праводзіўся суботнік, аднак у ім прыняла ўдзел усяго 10 чалавек. Вось што распавёў Еўрарадыё дырэктар музею Аляксей Бацюкоў:
120905 Baciukou1.mp3
"Працягваецца збор сродкаў. Ідуць перамовы з некаторымі юрыдычнымі асобамі, якія, магчыма, дапамогуць нам. З прадаўцом мы дамовіліся, што яшчэ месяц ён згаджаецца пачакаць".

Паводле слоў Бацюкова, для збору сродкаў на выкуп кнігі славутага земляка плануецца правядзенне дабрачыннага канцэрту з удзелам вядомых зорак беларускай эстрады.

Нагадаем, кніга нашага земляка Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі", якую хочуць выкупіць магілёўцы, з'яўляецца французскім выданнем 1651 года. Яна заклала тэарытычную аснову ракетабудавання ва ўсім свеце.

Гл. таксама: У Магілёве прэзентавалі Статут ВКЛ (фота)