Выратавальнікі знайшлі хлопчыкаў, якія патанулі ў Кобрынскім раёне
Некалькі гадзін яны шукалі целы школьнікаў у вадаёме каля вёскі Бельск.
Аб трагедыі стала вядома 16 сакавіка. Увечары гэтага дня ў міліцыю звярнуўся 17-гадовы жыхар Бельска, паведамляе tomin.by.
Са словаў юнака, яго стрыечныя браты, старэйшы — 2001 года нараджэння, а малодшы — 2003-га, праваліліся пад лёд і патанулі. Абодва хлопчыка — вучні 1 і 2 класаў Бельскай сярэдняй школы.
Вадалазы ОСВОДа, якія выехалі на месца трагедыі, знайшлі целы школьнікаў толькі раніцай 17 сакавіка.