Выратавальнікі знялі бабруйскую бабулю з карніза 4-га паверха

На парапеце чацвёртага паверху дома мінакі заўважылі самотную бабулю. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, знялі пажылую жанчыну, піша "Бобруйский курьер".

Бабуля растлумачыла, што ёй здалося, быццам бы яна... знаходзіцца ў турме. І такім чынам яна вырашыла ўцячы з палону.