Высокапастаўленага міліцыянта злавілі на хабары?

Міліцыянта падазраюць у махлярстве, учыненым супраць дырэктара буйнога дзяржпрадпрыемства. Як піша "Ежедневник", на Міншчыне палкоўніка Шынкарэвіча ведаюць вельмі добра — асабліва бізнэсоўцы і кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў. Ён некалькі гадоў кіраваў абласным Упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Сёлета ў чэрвені Шынкарэвіча звольнілі з міліцыі за парушэнне службовай дысцыпліны. Пасля гэтага Упраўленне ўласнай бяспекі пачало вывучаць яго працу за апошнія гады.

У выніку Следчы камітэт пачаў на палкоўніка крымінальную справу за замах на махлярства ў асоба буйным памеры. Пведамляецца, што Шынкарэвіч у студзені 2012 года нібы спрабаваў завалодаць грашыма дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскмясамалпрам». Называецца сума ў 50 тысяч долараў.

Праўда, да суда справа можа не дайсці, бо замах на махлярства даказаць даволі складана.

Фота — gazeta.a42.ru