Выспа Мэн далучылася да санкцыяў ЕС супраць кіраўніцтва Беларусі

Фінансавым установам і іншым асобам дадзены загад праверыць ці маюць яны грашовыя актывы і эканамічныя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам ці іншымі прадстаўнікамі “чорнага спісу” ЕС. Калі такія актывы на выспе будуць знойдзеныя, то іх замарозяць.

Адзначым, што апошнія паўстагоддзя выспа Мэн з’яўляецца адным з самых папулярных афшорных цэнтраў свету. Яна размешчана ў Ірландскім моры прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Англіі, Ірландыі, Шатландыі і Уэльса. Гэта залежная ад Вялікабрытаніі тэрыторыя. Аднак выспа ніколі не ўваходзіла ў склад Еўрапейскага саюза.