Выяўленая новая кампутарная праграма для кібершпіянажу

Як паведамляе Reuters, шкодная праграма, якая мае назву Worm.Win32.Flame, дазваляе перахопліваць трафік і красці інфармацыю з кампутараў. Яна дзейнічае ўжо больш за два гады і не была выяўленая антывірусамі раней з-за яе складанасці і кропкавай скіраванасці. Эксперты адзначаюць, што атакі праводзіліся на канкрэтныя кампутары. Іх агульная колькасць ацэньваецца ў 5 тысяч. Найбольш іх выяўлена ў Ізраілі, Палестыне, Сірыі, Судане, Іране.

Эксперты "Лабараторыі Касперскага" сцвярджаюць, што шкодная праграма магла выкарыстоўвацца "шэрагам краін у якасці інструмента для кібершпіянажу".