Вызначыліся магчымыя супернікі БАТЭ ў наступным раўндзе Лігі чэмпіёнаў

Апошнім супернікам барысаўскага клуба на шляху ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў можа стаць адзін з наступных клубаў — польская “Вісла” , аўстрыйскі “Штурм”, чэшская “Вікторыя”, шведскі “Мальмё”, альбо футбольны клуб “Генк” з Бельгіі.

Імя суперніка БАТЭ стане вядомае заўтра, калі ў штаб-кватэры УЕФА адбудзецца лёсаванне плэй-оф. Пераможца наступнай гульні трапіць адразу ў групавы этап самага прэстыжнага футбольнага турніру свету. А прайграўшы — у групавы этап Лігі Еўропы. Так што футбольная восень з удзелам БАТЭ нам гарантаваная.