Вызвалены з СІЗА КДБ галоўны трэнер лёгкаатлетаў згубіць сваю пасаду

Нагадаем, ён і лекар нацыянальнай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Павел Дрынеўскі былі затрыманыя супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Паводле папярэдняй інфармацыі, трэнера абвінавачвалі ў прымушэнні да хабару і ў нямэтавым выкарыстанні спонсарскіх сродкаў.

У пачатку кастрычніка стала вядома, што Бадуеў і Дрынеўскі выйшлі на волю.

Анатоль Бадуеў: “Працую… Я зноў галоўны трэнер зборнай”


Як паведамляе "Прессбол", галоўны трэнер у нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы будзе іншы, Анатоль Бадуеў пасаду згубіць "у сувязі з непрацягненнем з ім кантракту". Найбольш верагодным яго пераемнікам называюць дзяржтрэнера Аляксандра Трашчылу.


Бадуева вярнулі з турмы КДБ кіраваць беларускай лёгкай атлетыкай