Карэспандэнт Еўрарадыё паспрабаваў набыць тыя самыя яблыкі, якія ў “Александрыйскім” паказвалі Лукашэнку 12 траўня
Падчас паездкі па Магілёўскай вобласці на мінулым тыдні,
Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў тэхналогіі захоўвання садавіны. Прэзідэнту
паказалі яблыкі, якія захоўваюцца ў “Александрыйскім” з мінулага году. Яблыкі
на выгляд вельмі прывабныя (глядзі відэа).
Карэспандэнт Еўрарадыё паспрабаваў
набыць тыя самыя яблыкі. Але нечакана высветлілася, што ў “Александрыйскім”
яблыкі скончыліся. Амаль паўгода таму!