Як ідзе будаўніцтва новага стадыёна БАТЭ (фота)
Каля Барысава ўзводзяць 13-тысячную футбольную арэну, на якой у 2013 годзе пачне гуляць чэмпіён Беларусі.
На сённяшні дзень ужо ўсталявана 80% жалезабетонных канструкцый — трыбуны. Наперадзе — устаноўка металаканструкцый, мантаж даху і фасаду стадыёна.
Нагадаем, стадыён БАТЭ мусіць быць здадзены ў чэрвені 2013 года. Што да старога стадыёна клуба, дык яго плануецца выкарыстоўваць для гульняў чэмпіянату Беларусі ранняй вясной і позняй восенню (там пакладуць штучнае пакрыццё), інфармуе "Прессбол".






Фота — pressball.by