"Яндэкс" запускае пошук па Twitter у рэжыме рэальнага часу

Ужо з сённяшняга дня карыстальнікі змогуць знаходзіць пасты з сервіса мікраблогаў з дапамогай "Яндэкса" праз некалькі хвілін пасля іх публікацыі. Як адзначае РІА "Новости", у пошукавую выдачу трапляюць паведамленні з Twitter на рускай, беларускай, украінскай і казахскай мовах.