Японія выдзеліла на ліквідацыю наступстваў землятрусу рэкордную суму

Агенцтва "Кіода" адзначае, што сакавіцкі землятрус стаў самай стратнай падзеяй для японскай эканомікі з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны.

У міністэрстве фінансаў Японіі запэўнілі, што дзяржава здолее знайсці патрэбныя для аднаўлення пацярпелага рэгіёна сродкі, не выпускаючы дадатковых каштоўных папер.

Землятрус магнітудай 8,9 адбыўся 11 сакавіка ў прэфектуры Міягі на паўночным усходзе Японіі. У выніку землятрусу, а таксама выкліканага ім цунамі, загінула каля 14 тысяч чалавек. Акрамя таго, адбылася аварыя на АЭС "Фукусіма-1", што прывяло да ўцечкі радыяцыі.