Японкі выйгралі жаночы чэмпіянат свету па футболе
У фінале яны перамаглі па пенальці зборную ЗША з лікам 3:1.
Японскія дзяўчаты занялі першае месца ўпершыню ў гісторыі жаночых чэмпіянатаў свету. Таксама ўпершыню уладальнікам кубка свету па футболе сярод жанчын стала каманда з Азіі.
Фаварытам фіналу чэмпіянату свету 2011 года лічылася зборная ЗША. У папярэдніх 25 матчах Японія - ЗША футбалісткі краіны ўзыходзячага сонца прайгралі 22 разы і тры сустрэчы звялі ўнічыю.