Яўген Васьковіч знайшоўся ў магілёўскай “Турме №4”

На тэрыторыі турмы № 4 знаходзіцца гэтак званая "крытка". У ёй утрымліваюцца асуджаныя, якія здзейснілі ў калоніі нейкія злачынствы альбо абвінавачаныя ў дэзарганізацыі рэжыму, паведамляе Радыё Свабода.

Раней Яўген Васьковіч адбываў пакаранне ў Магілёўскай папраўчай калоніі № 15. Там яго не раз змяшчалі ў штрафны ізалятар за парушэнне рэжыму. Ён адмаўляўся выконваць загады адміністрацыі турмы. Пэўны час пра яго не было звестак і вось нарэшце палітвязень знайшоўся.

Васьковіча асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 году.