Юлія Цімашэнка прадказвае новую “памаранчавую рэвалюцыю”

На думку лідара украінскай апазіцыі, Украіна зараз знаходзіцца на мяжы рэзкіх палітычных перамен. Цімашэнка таксама заўважыла, што лічыць кіраванне прэзідэнта Віктара Януковіча аўтарытарным рэжымам.

Нагадаем, што экс-прэм’ер Цімашэнка зараз знаходзіцца ў СІЗА. Яе падазраюць ў здрадзе Украіне. Журналісты брытанскага выдання змаглі перадаць ёй свае пытанні праз адвакатаў.