Хлопчыку, які гуляў у футбол на стадыёне, спатрэбілася дапамога МНС
Здарэнне адбылося на слонімскім стадыёне "Дынама".
Калі 7-гадовы футбаліст палез за мячом, які пераляцеў праз бетонны плот, яго нага патрапіла ў шчыліну паміж плітамі. Дастаць яе самастойна хлопец не змог — на дапамогу выклікалі выратавальнікаў. На шчасце падазрэнне на пералом нагі не пацвердзілася і першакласніка адпусцілі з бальніцы дахаты, паведамляе БЕЛТА.
Адзначым, што два гады таму пра жахлівы стан гэтага слонімскага стадыёна і бетоннага плота вакол яго пісала газета Адміністрацыі прэзідэнта, але высноваў зроблена не было.
Фота — AFP