Юнацкая хакейная зборная Беларусі заняла 3-е месца на турніры ў Даніі

Беларусь выйграла ў Нарвегіі 5:3. Самым выніковым гульцом сустрэчы стаў форвард мінскага “Юніёра” Максім Валькоў, які закінуў 3 шайбы і зрабіў 1 галявы пас. Тры галы беларусы правялі, рэалізаваўшы выдаленні ў складзе саперніка.

У папярэдніх матчах беларускія юнакі пацярпелі паразу ад датчанаў (2:3) і латвійцаў (0:2), паведамляе БЕЛТА. Пераможцам турніру стала каманда Латвіі, на другім месцы апынулася Данія.