Юнацкая зборная Беларусі атрымала 4-ю запар перамогу на чэмпіянаце свету
15 красавіка ў венгерскім Секешфехервары юныя хакеісты разграмілі аднагодкаў з Украіны.
Гульня скончылася з лікам 7:1. Зборная Беларусі застаецца адзінай камандай турніру, якая не страціла пакуль ніводнага ачка. За чатыры матчы наша каманда набрала 12 ачкоў.
Як перадае БЕЛТА, 17 красавіка ў заключным паядынку з камандай Казахстана беларусы паспрачаюцца за адзіную пуцёўку ў другі па рангу эшалон сусветнага юнацкага хакею.
Фота — belarushockey.com