Юрыя Чыжа няма ў новым спісе неўязных у Еўрасаюз

Адсутнасцю бізнэсоўца Чыжа, блізкага да атачэння Лукашэнкі, незадаволеныя прадстаўнікі Польшчы. Палякі лічаць, што такое пашырэнне губляе сэнс, паведамляе Радыё "Свабода".

Паведамляецца, што Юрый Чыж быў выключаны са спісу на просьбу Славеніі, якая хацела абараніць свае эканамічныя інтарэсы. Прадстаўнікі Латвіі падчас дыскусіяў таксама выказваліся за асцярожнасць пры ўключэньні ў спісы неўязных беларускіх бізнэсоўцаў.

Нагадаем, што пакуль у спіс уключаны толькі адзін беларускі бізнэсовец — Уладзімір Пефціеў.