З 14 верасня стаўка рэфінансавання складае 30% гадавых
Нацбанк заявіў, што гэтая мера ўводзіцца напярэдадні адкрыцця дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, якія прызначаныя на сёння.
Гэта ўжо дзявятае ад пачатку года падвышэнне стаўкі рэфінансавання, адзначае БелаПАН. Апошні раз яна павялічвалася 1 верасня (ад 22% да 27% гадавых).
Дарэчы, у асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год прадугледжана зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца года да 8—10% гадавых.